Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЕЛАЗОРАЎ Віктар Сяргеевіч
[1886, Варонеж, Расія — 28.2.1938, Масква, НКВД], музыкант, вайсковец. З шляхецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1930-я г. дырэктар духавога аркестра пры штабе ваенізаванай аховы ў г. Свабодны Амурскай вобл. Арыштаваны 22.11.1937 у пас. Угодскі завод Маскоўскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД 15.2.1938 за «шпіёнска-разведвальную працу на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.4.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.