Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЕКЕР Саламон Аронавіч
[27.2.1907, Плоцк Варшаўскай губ., цяпер Польшча — 3.11.1937, Мінск, НКВД], рэдактар. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў стыльрэдактарам у польскай мінскай газеце «Орка» («Ворыва»). Арыштаваны 29.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 87, кв. 38. Асуджаны «тройкай» НКВД 29.10.1937 за «супрацоўніцтва з польскімі разведорганамі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Б. № 25505-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.