Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАРЫС Герасім Мацвеевіч
[1897, в. Мінойты Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 29.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык эксперыментальных майстэрняў Акадэміі камунальнай гаспадаркі. Арыштаваны 25.11.1937 у Маскве па адрасе: Патапаўскі зав., д. 5, кв. 33. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 22.12.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.9.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.