Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРСУКОЎ Казьма Данілавіч 

БАРСУКОЎ Казьма Данілавіч

[1903, в. Макраны Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 30.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1925 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык планава-эканамічнага аддзела Ленінградскага абл. «зу» (?). Арыштаваны 30.6.1937 у Ленінградзе па адрасе: 7-я Чырвонаармейская вул., д. 1, кв. 16. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у Ленінградзе 30.11.1937 за «антысавецкую шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".