Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРСУК Ларыса 

БАРСУК Ларыса

[н. 1931, в. Барсукi Глыбоцкага пав. Віленскага ваяв., цяпер Глыбоцкі р-н Вiцебскай вобл.], удзельніца антысавецкага маладзёжнага руху, сястра Алены і Тамары Барсук. Вучылася ў Шкунцiцкай школе, Глыбоцкім педагагiчным вучылішчы. Уступiла ў Глыбоцкую групу СБП. 25.3.1946 брала ўдзел у прыняцці прысягi. Пасля першых арыштаў сяброў СБП 9.2.1947 перайшла на нелегальнае становішча. Вясною 1947 са станцыі Навадруцк спрабавала выехаць у Польшчу, але была арыштавана органамi МДБ. Падчас судовага працэсу ў Полацку (11—12.11.1947) асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Азёрны канцлагер МУС Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена ў 1955.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".