Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРКОЎСКІ Венядзікт Канстанцінавіч 

БАРКОЎСКІ Венядзікт Канстанцінавіч

[1903, в. Міхайлава Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лудзенскі р-н, Латвія — 20.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту старшы лейтэнант, камандзір батарэі 176 артылерыйскага палка. Арыштаваны 15.3.1938 у Маскве ў корпусе № 5 Чарнышэўскіх казарм. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.8.1962.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".