Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАРБАРЧУК Ніна Іосіфаўна
[1919, Мінск — ?], медык. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ўрачом у 10-й паліклініцы, у 5-й мінскай бальніцы. Арыштавана 28.10.1961. Паводле даных следства, на працягу 1960—61 пісала і рассылала антысавецкія лісты. У снеж. 1960 накіравала ананімны ліст прэзідэнту ЗША Д.Кенэдзі з крытыкай жыцця ў СССР. 15.1.1962 асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі 16.12.1991. Асабовая справа № 32070-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 91673.
Літ.: 580, с. 579.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.