Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАРАНОЎСКІ Міхаіл Пятровіч
[6.11.1903, в. Тpуханавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 27.11.1938, Мінск, НКВД], службовец. Быў членам ВКП(б). У 1930-я г. загадчык клуба Мінскага ваеннага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 22.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Гоpкага, д. 36, кв. 10. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.12.1937 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.9.1958. Асабовая справа Б. №12873-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.