Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРАНОЎСКІ Генадзь Фёдаравіч 

БАРАНОЎСКІ Генадзь Фёдаравіч

[1913, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 21.2.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту курсант Батумскай марской школы. Арыштаваны 13.2.1938 у Батумі на вул. М.Горкага. Асуджаны «тройкай» пры УНКВД СССР за «контррэвалюцыйную прапаганду» 19.2.1938 да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.2.1990. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".