Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРАВІК Іван Сцяпанавіч 

БАРАВІК Іван Сцяпанавіч

[1885, в. Нечарцы Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Себежскі р-н Пскоўскай вобл., Расія — 9.10.1937, Масква, НКВД], чыноўнік. З заможнай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы кансультант Народнага камісарыята ўнутранага гандлю СССР. Арыштаваны 11.9.1937 у Маскве па адрасе: 2-і Нова-Астанкінскі зав., д. 25, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 8.10.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 10.3.1958. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Літ.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".