Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАНДАРУК Пётр Іванавіч (МАЛІНОЎСКІ Станіслаў Рудольфавіч)
[1910, Віцебск — 20.9.1937, Масква, НКВД], артыст. З бел. сям’і. У 1930-я г. працаваў у Маскоўскім тэатры «Мюзік-Хол». Арыштаваны 22.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Л.Талстога, д. 21. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1937 за «прыналежнасць да Віленскай экспазітуры другога аддзела Польскага Галоўнага штаба і шпіянаж на карысць замежнай дзяржавы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны пастановай ваеннай пракуратуры РФ 15.1.1997.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.