Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна 

БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна

[1865, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], рэвалюцыянерка-народніца. Вучылася ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Уваходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзельнічала ў друкаванні і распаўсюджванні антыўрадавай літаратуры. Арыштавана 31.3.1886 па даносе С.Зубатава, які выдаў паліцыі гурток. Пасля працяглага следства ў ліп. 1887 саслана на 8 гадоў у Сібір. Удзельнічала ва ўзброеным выступленні ссыльных у Якуцку ў сак. 1889. У час сутычкі з карнікамі паранена. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя паліт. злачынцы. У вер. 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне. Восенню 1897 вярнулася на радзіму, жыла ў Шклове пад наглядам паліцыі. У 1898 выехала за мяжу. Далейшы лёс невядомы.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".