Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАГІНА Канстанцін Станіслававіч 

БАГІНА Канстанцін Станіслававіч

[1872, в. Пугачы, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — настpойшчык музычных інстpументаў. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маpкса, д. 56, кв. 4. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 19.12.1933 як «член ПАВ» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.10.1956. Асабовая справа Б. № 9939-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".