Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАГДАНОВІЧ Іван Васілевіч 

БАГДАНОВІЧ Іван Васілевіч

[1887, мяст. Слабада Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнік грамадзянскай вайны (з 1919 у Чырвонай арміі). Падчас арышту сакратар вучэбнай часткі Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Шыpокая, д. 48. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменена на ссылку). Вызвалены 26.9.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Б. № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".