Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БАГДАНОВІЧ Міхаіл Ануфрыевіч
[1900, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. —15.7.1942, Сыктыўкар, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў дацэнтам у клініцы ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 30.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 50, кв. 30. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23.3.1956. Асабовая справа Б. № 6655-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.