Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АХРАМОВІЧ Зянон
[н. 1932, хутар каля в. Чарняты Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.], удзельнiк антыкамунiстычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргонi 1949—50 (Мядзельска-Смаргонскае маладзёжнае антыкамунiстычнае падполле). Вучыўся ў Смаргонскай СШ, восенню 1949 уключыўся ў антыкамунiстычную дзейнасць. Разам з кiраўнiком падпольнай арганiзацыi Р. Лапiцкiм распаўсюджваў лістоўкі, якія друкавалiся на пiшучай машынцы, што захоўвалася на бацькавым хутары. Арыштаваны ў лют. 1950, летам трыбуналам БВА асуджаны па справе Мядзельска-Смаргонскага падполля да 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных канцлагерах. Пакаранне адбываў у Свярдлоўскай вобл. на лесапавале i будаўнiчых работах з удзельнiкамi арганiзацыi К.Iваноўскiм i Э.Сташкевiчам. Вызвалены ў другой палове 1950-х г. (?) Вярнуўся на Смаргоншчыну, затым выехаў у Польшчу. Жыве ў Эльблонгу.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
Літ.: Антысавецкія рухі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 111]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.