Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АФАНАСЬЕЎ Сямён Іванавіч 

АФАНАСЬЕЎ Сямён Іванавіч

[15.4.1902, в. Афанасьева Курскай губ., цяпер Абаянскі р-н Куpскай вобл., Расія — 29.6.1938, Мінск, НКВД], навуковец, муж Зінаіды Афанасьевай. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Санітаpна-хімічнай лабаpатоpыі наpкамата аховы здароўя. Арыштаваны 6.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Белаpуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 як «член тэpарыстычнай арганізацыі і за шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 8.8.1958. Асабовая справа А. № 11560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".