Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АЎСЯНІК Антон
[1888, в. Кабылля Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобл. — ?], дзеяч бел. нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Скончыў Харкаўскі тэхналагічны інстытут, вучыўся на суднабудаўнічым ф-це Пецярбургскага політэхнічнага інстытута. Дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэса ў снеж. 1917. У час нямецкай і польскай акупацый 1918—19 старшыня Беларускай Рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР. У 1919—20 нам. старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1922 пасол Польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, арыштоўваўся польскімі ўладамі. У пачатку 1930-х г. выехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Валахановіч А.І., Міхнюк У.М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн., 1999.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.