Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЎСІЕВІЧ Цімафей Васілевіч 

АЎСІЕВІЧ Цімафей Васілевіч

[1897, Дрысенскі пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 22.7.1938, Іркуцк, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інструктар Чарамхоўскага райспажыўсаюза. Арыштаваны 30.5.1938 у Чарамхове Іркуцкай вобл. Асуджаны «тройкай» НКВД 16.7.1938 за «антысавецкую дзейнасць і агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны паводле пастановы камісіі Іркуцкай вобл. па перагляду крымінальных спраў асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы 22.4.1956.

Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".