Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЎДЗЕЙКА Павел Паўлавіч 

АЎДЗЕЙКА Павел Паўлавіч

[1900, в. Малаеды Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 14.6.1938, Масква, НКВД], вайсковец, службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Апошняя пасада — камандзір дывізіёна 1-га атрада Метрабуда. Арыштаваны 12.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўка, д. 25а, кв. 19. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 2.6.1938 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".