Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АРЭХАЎ-АЛЬХОЎСКІ Іван Міхайлавіч
[1893, Разань, цяпер Расія — ?], акцёр. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Рэчыцкім драматычным тэатры. Быў жанаты. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 1.1.1945 у Бабруйску. Асуджаны 16.10.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай Вярхоўнага суда БССР 22.5.1970. Асабовая справа А. № 9436 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.