Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АРЛОЎ Дзмітрый Сымонавіч
[1903, в. Лесавыя Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — 1.12.1937, Віцебск, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту інспектар Катланагляду наркамата лёгкай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 18.10.1937 у Віцебску. Асуджаны 29.10.1937 паводле пастановы АДПУ СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 11.4.1958. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.