Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АРЛОЎ Васіль Дзмітравіч
[1903, в. Палуж Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дзяржаўны дзеяч, брат Пятра Арлова. З сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1920-х г. У пачатку 1930-х г. наркам земляробства. Арыштаваны 31.12.1932. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 8.5.1933 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 21.8.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 21.11.1989. Асабовая справа А. № 14017 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў. Волости и важнейшие селения.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.