Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АРАНОВІЧ (ХОДАШ) Якаў (Абрам) Борухавіч (Давыдавіч)
[1904, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 27.12.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на рабфаку Бабруйскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 4, кв. 1. Асуджаны 17.12.1937 «тройкай» НКВД за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа А(Х). № 25886 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.