Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АМУСІН Іосіф Давыдавіч 

АМУСІН Іосіф Давыдавіч

[16.11.1910, Віцебск —12.6.1984], расійскі гісторык. У другой палове 1920-х г. арыштаваны і высланы ў Казань. Зноў арыштаваны 14.2.1933. Вызвалены 29.10.1933. У 1941 скончыў Ленінградскі ун-т. У 2-ю сусветную вайну на фронце. Пасля працаваў у педагагічных інстытутах Ульянаўска і Горкага. З 1960 у Ленінградскім аддзяленні Інстытута Усходазнаўства Акадэміі навук СССР. Адзін з заснавальнікаў савецкага кумраназнаўства. Адным з першых савецкіх гісторыкаў выказаў меркаванне пра гістарычнасць Ісуса Хрыста. Аўтар артыкулаў па розных аспектах гісторыі Ст. Грэцыі і Рыму. Рэабілітаваны 28.8.1989.

Тв.: Находки у Мертвого моря. М., 1965; Кумранская община. М., 1983.

Літ.: БелЭН.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".