Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АЛЯКСЕЕЎ Яўген Кузьміч
[2.2.1884, пас. Вісіма-Уткінск Екацярынбургскай губ., паводле іншых звестак Верхняўцкі пав. Пермскай губ., цяпер Пермскай вобл., Расія — 21.1.1972, Мінск (?)], аграном, педагог. З сям’і рабочага. У 1903 скончыў Казанскі настаўніцкі інстытут, Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай доследнай станцыі. У другой палове 1920-х г. прафесар, загадчык кафедры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 29.9.1930. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў канцлагераў. 19.10.1932 справа А. была спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. У 1936 абараніў доктарскую дысертацыю. З 1937 да 1959 працаваў у Маскоўскім заатэхнічным інстытуце і адначасова (з 1946) у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства. З 1940 акадэмік АН БССР. Асабовая справа А. № 4088 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.
Тв.: Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953.
Літ.: БЭ, т. 1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.