Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АЛЬПЯРОВІЧ Яўген Маркавіч
[1888, Стары Шклоў Магілёўскай губ., цяпер Шклоў, райцэнтр Магілёўская вобл. — 10.9.1937, Масква, НКВД], удзельнік барацьбы за савецкую ўладу. У рэвалюцыйным руху з 1904, працаваў у нелегальнай друкарні, быў членам марксісцкіх гурткоў. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905—07 выключаны з Саратаўскага рэальнага вучылішча. У 1914 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча, уступіў у падпольную бальшавіцкую арганізацыю. 6.6.1915 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Маскву, удзельнічаў у Кастрычніцкім перавароце 1917. У 1920—30-я г. на гаспадарчай рабоце ў Маскве. Апошняе месца працы — начальнік Галоўнага станкаінструментальнага ўпраўлення. Арыштаваны 25.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Варанцоўская, д. 21, кв. 8. Асуджаны 10.9.1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 18.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.