Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЛЬГІНСКАЯ-ЖЫТЛОЎСКАЯ Сільвія Львоўна 

АЛЬГІНСКАЯ-ЖЫТЛОЎСКАЯ Сільвія Львоўна

[1.11.1898, Жытомір, цяпер Украіна — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю, уступіла ў ВКП(б) (1929). У 1930-я г. дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі настаўнікаў наркамата асветы БССР. Была замужам, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 21.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 104, кв. 3. Выключана з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.1.1938 як «агент польскіх разведвальных органаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапавана ў Сібірскі канцлагер НКВД Кемераўскай вобл. (Марыінск). Вызвалена 21.8.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.2.1956. Асабовая справа А. № 6634-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".