Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЛЕЙНІКАЎ Рыгор Ільіч 

АЛЕЙНІКАЎ Рыгор Ільіч

[1891, в. Чарневічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 10.8.1938, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнік-будаўнік трэста Цэнтрахімлес у Кунцава Маскоўскай вобл. Арыштаваны 8.3.1938 у Маскве па адрасе: Брусаўскі зав., д. 4, кв. 53. Асуджаны 2.8.1938 камісіяй НКВД СССР за «шпіянаж на карысць Германіі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.10.1957.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".