Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АКІНЧЫЦ Міхаіл Канстанцінавіч 

АКІНЧЫЦ Міхаіл Канстанцінавіч

[1905, в. Старыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 20.09.1937, Санкт-Пецярбург, НКВД], ваенны медык. З бел. сям’і. Падчас арышту старшы ўрач 25-й эскадрыллі 100-й авіябрыгады Леніградскай ВА. Арыштаваны 8.9.1937 у Пушкіне Ленінградскай вобл. Асуджаны 14.9.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".