Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЙЗЕНСОН Рэвека Веніямінаўна 

АЙЗЕНСОН Рэвека Веніямінаўна

[1897, Віцебск — ?], медык, жонка Ізраіля Айзенсона. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю, уступіла ў ВКП(б) (1920). Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Працавала медсястрой у радзільным доме № 1. Арыштавана 15.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 13/18, кв. 1. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД БССР як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 15.2.1946. Зноў арыштавана 26.3.1951. Асуджана 26.6.1951 да 5 гадоў ссылкі ў Паўночна-Казахстанскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 16.3.1956. Асабовая справа А. № 6719-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".