Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АЙЗЕНСОН Ізраіль Маркавіч
[снеж. 1896, Віцебск — 20.12.1937, Мінск, НКВД], гаспадарчы дзеяч БССР. З беднай яўрэйскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў на лямцавай фабрыцы. У час 1-й сусветнай вайны служыў у царскай арміі, у грамадзянскую вайну — у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). З 1921 супрацоўнік надзвычайнай камісіі. Са студз. 1923 у фінансавых органах Полацкага павятовага выканаўчага камітэта, затым Магілёўскага акружнога выканкама. У 1930—31 начальнік планава-фінансавага, затым планава-эканамічнага аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 19.6.1937 (?) у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 13/18, кв. 1. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых» і за «шкодніцтва ў мясцовай і лёгкай прамысловасці БССР». Па прыгавору ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 19.12.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1955. Асабовая справа А. № 5770-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.