Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » АДЗЯРЫХА Герасім Прохаравіч
[1897, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 8.7.1920, ?], удзельнік падпольнай барацьбы супраць польскіх акупацыйных уладаў (1920). З 1915 служыў у царскай арміі, удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Кастрычніцкага перавароту дэмабілізаваўся, вярнуўся ў Бабруйск. Быў старшынёй прафсаюзнага камітэта Бабруйскага маслабойнага завода. У час польска-савецкай вайны 1919—1920 арганізаваў камуністычную ячэйку, удзельнічаў у падпольнай барацьбе супраць акупацыйнага рэжыму. У ліп. арыштаваны легіянерамі і пасля катаванняў расстраляны. Яго імем названы вуліца і завод у Бабруйску.
Літ.: Памятник борцам, погибшим за освобождение Белоруссии. Мн., 1925; ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.