Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАНДРАЦЕНЯ Уладзімір Ігнатавіч 

КАНДРАЦЕНЯ Уладзімір Ігнатавіч

[сак. 1917, в. Смалічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 23.2.1943, Слуцк], празаік. Дэбютаваў у друку ў 1932 (апавяданне «Спаганяюць падаткі» ў газ. «Палеская праўда»). Пасля сканчэння рабфака ў Бабруйску (1935) паступіў на літаратурна-лінгвістычны ф-т МВПІ, які скончыў у 1939. Выступаў з нарысамі (на старонках газ. «ЛіМ», час. «Полымя рэвалюцыі», «Работніца і калгасніца»), якія склалі кнігу «Любоў» (першую і апошнюю). За яе, паводле рэкамендацыі К. Чорнага, аўтар быў прыняты ў СП БССР. Апавяданні К. перакладаліся на ідыш. У 1937— 38 блізка сябраваў са студэнткай МВПІ, будучай пісьменніцай В. Палтаран. З 1939 служыў у Чырвонай арміі. На пачатку вайны трапіў пад Полацкам са сваёй часцю у палон. Здолеў збегчы з нямецкага лагера для ваеннапалонных, прыйшоў да дому ў в. Смалічы. Паводле даручэння партызанаў уладкаваўся ў Краснаслабадскую СШ (цяпер Капыльскі р-н), затым у Слуцкі сірочы прытулак. Вёў падпольную работу. Верагодна, у пачатку 1943 ўсю падпольную групу немцы арыштавалі. Паводле звестак Я. Казекі павешаны немцамі ў Слуцку. Пахаваны ў роднай вёсцы.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Тв.: Любоў: Апавяданні. Мн., 1938.

Лiт.: Мурашка Р. Літаратурныя парасткі // ЛіМ. 1938. 30 кастр.; БП, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".