Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗІНГЕР Альфрэд Карлавіч
[сак. 1900, Лодзь, цяпер Польшча — 10.1.1938, Мінск, НКВД], выдавецкі работнік. З сям’і службоўца. Да арышту працаваў карэктарам у мінскай друкарні імя Сталіна. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Апанскага, д. 36, кв. 4. Асуджаны «тройкай» НКВД 3.1.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа З. № 23381-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.