Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГЕРШОН Іосіф Хаймавіч
[лют. 1900, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны служачы, муж Броні Гершон. З сям’і рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас арышту нам. наpкама асветы БССР. Арыштаваны 26.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, д. 21/25, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай терарыстычна-шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. № 10812-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 301–302]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.