Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЗАЧОНАК Мікалай Максімавіч 

КАЗАЧОНАК Мікалай Максімавіч

[ліп. 1904, в. Гаранка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 3.1.1942, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара Батанічнага сада БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 7.12.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 90, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.3.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл., затым Ухта-Іжэмскі (?) канцлагер Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 14.5.1958. Асабовая справа К. № 5954-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".