Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУДЗЕЛЬКА Барыс Паўлавіч 

КУДЗЕЛЬКА Барыс Паўлавіч

[ліп. 1894, в. Лесапілка (?) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], аспірант. З сялянскай сям’і. У 1917—20 служыў на флоце. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту аспірант клінікі Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1934 у Мінску па адрасе: зав. Нова-Серпухаўскі, д. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 2.3.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцкую работу ў галіне аховы здароўя» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (прысуд заменены на 3 гады пазбаўлення волі ўмоўна). 28.5.1934 справа спынена, а К. вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. № 7236-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".