Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КОПКА Вікенцій (Вінцас) Юльянавіч
[крас. 1892, в. Міхнюны Трокскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — 27.11.1938, Мінск, НКВД], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік мінскай літоўскай газ. «Раудонасіс артояс» («Чырвоны араты»). Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску. Выключаны з партыі. Асуджаны «тройкай» НКВД 12.11.1938 за «шпіянаж на карысць Літвы і за контррэвалюцыйную шпіёнскую, шкодніцкую работу» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Літоўскай ССР 16.12.1959. Асабовая справа К. № 16295-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 501]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.