Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВІЛЯНСТОВІЧ Павел Рыгоравіч 

ВІЛЯНСТОВІЧ Павел Рыгоравіч

[крас. 1891, в. Касцюкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — пасля 1955, Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія], дзяржаўны, партыйны і культурны дзеяч. У 1913—17 знаходзіўся ў эміграцыі ў ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся на радзіму. Далучыўся да партыі бальшавікоў. З 1918 загадчык аддзела і в. а. старшыні рэўкама ў Бабруйску, нам. старшыні павятовага выканкама ў Рагачове. На працягу 1921—23 загадчык аддзела Бабруйскага, Мінскага, Мазырскага павятовых выканкамаў. У 1924—29 сакратар Горацкага павятовага і Аршанскага акруговага камітэтаў КП(б)Б, нам. загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК і адказны сакратар ЦКК КП(б)Б, нам. наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі. Член ЦВК БССР (1926—29). Адначасова з’яўляўся старшынёй Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. У 1929—31 член ЦК КП(б)Б. З пачаткам наступу на бел. культуру пазбаўлены магчымасці працаваць на радзіме, зняты з кіруючых пасадаў і адпраўлены на гаспадарчую работу ў Варонеж. Арыштаваны і зняволены ў студз. 1938. Пасля вызвалення пасяліўся ў Горках. Дачакаўся прыжыццёвай рэабілітацыі 2.7.1955.

Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".