Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КЛІМОВІЧ Вінцэсь
[каля 1830, в. Паланэчка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], музыкант, педагог. З сялянскай сям’і. Служыў валасным пісарам. Сябраваў з паэтам В. Каратынскім, напісаў музыку да яго элегіі «Туга на чужой старане». Далучыўся да навагрудскай арганізацыі паўстанцаў 1863. Арыштаваны на ранняй стадыі паўстання — у сак. 1863, зняволены ў мінскай турме, затым сасланы ў Іркуцк.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Лiт.: Кісялёў Г. Вінцэсь Клімовіч з вёскі Перасека… // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 1; Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1984. С. 142—150; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993. С.299—300; Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн.,1994. С. 44; БелЭн, т. 8.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 494–495]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.