Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГЕРШОН (ШВЕДЗІК) Броня Борухаўна
[9.8.1898, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], педагог, жонка Іосіфа Гершона. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у школе слабаграматных пры Мінскай войлачнай фабрыцы. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 16, кв. 8. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 13.1.1956. Асабовая справа Г. № 6585-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 301]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.