Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГРЫЦ Вера Апанасаўна
[5.11.1905, в. Ганчары Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — пасля 1970-х г., Мінск], навучэнка, сястра Зоі Грыц. З сям’і сельскага настаўніка. Падчас арышту студэнтка Мінскага садова-агароднага інстытута. Арыштавана 26.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Сухая, д. 2, кв. 1. Асуджана з сястрой 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Інцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл., затым у Паўночна-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалена ў 1944. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.4.1956. З 1970-х г. жыла ў Мінску. Справа сясцёр Г. № 10182-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.