Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КОРШУН Ірына Васілеўна
[4.12.1912, Мінск — ?], медык, жонка Мікалая Дзеніскевіча. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту ўрач Лёзненскай бальніцы (кансультацыі). Арыштавана разам з мужам 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як «член сям’і здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск), затым у Салікамскі інвалідны лагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Вызвалена 26.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 10.12.1955. Асабовая справа К. № 6301-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 502–503]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.