Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАМЕНСКІ Людвік 

КАМЕНСКІ Людвік

[2-я палова 18 ст. — 1-я палова 19 ст.], паліт. дзеяч. З шляхецкага роду герба «Роля». Быў эйшышскім шамбелянам і харунжым. У канцы мая 1794 узначаліў паўстанцкі Вайсковы камісарыят у Вільні. 3.6.1794 дэлегаваны жыхарамі Вільні да Т. Касцюшкі ў справах утварэння Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ і арганізацыі рэгулярнай абароны Вільні. У жн.—вер. 1794 уваходзіў у Дэпутацыю па рэвізіі вайсковых лазарэтаў. Магчыма, пяру К. належаць вершы патрыятычнага характару. Арыштаваны пасля задушэння паўстання. Амнісціраваны.

Лiт.: PSB. IХ/4. z. 51.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".