Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАМЕНСКІ Фульгент
[2-а палова 18 ст. — 1-я палова 19 ст.], паліт. і дзяржаўны дзеяч, паэт. З шляхецкага роду герба «Роля». Ротмістр і гараднічы Лідскага пав., эйшышскі падкаморы, шамбелян. Яму належыла палова вёскі Чэпалюня ў Лідскім пав. У 1773 у Вільні апублікаваў асобным выданнем верш дыдактычнага зместу «Грэчаскія войны з Атаманскай Портай, услаўленыя дзейнасцю Юрыя Кастрыёта Князя Албанскага, празванага Скандэрбекам». У часе паўстання 1794 дэлегаваны ў Нацыянальную Раду ВКЛ у Вільні. Узяты ў палон расійскімі войскамі. У чэрв. 1795 сасланы ва ўсходнія губерні Расіі, на ягоную маёмасць быў накладзены секвестр. Амнісціраваны з вяртаннем маёнтка ў 1797. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Wojny greckie z Port№ Ottomaсsk№, dzielnoњci№ Jerzego Kastryota Xi№їкcia Albaсskiego przezwanego Skanderbek wsіawione. Wilno, 1773.
Лiт.: Kamiсski J. A. Materyjaіy do monografii i historii rodzin Kamieсskich i Kamiсskich. T. 1. Lwуw, 1854–1856; PSB. IХ/4. z. 51.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.