Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КАРМІН Міхаіл Сямёнавіч
[27.7.1898, Хацін, цяпер Чарнавіцкая вобл., Украіна — ?], педагог. З сям’і службоўца. У 1919 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі «ВКСХШБ» (?). Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 29.10.1935 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 72. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.3.1936 за «антысавецкую агітацыю і сувязь з трацкісцкай групай» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 22.2.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 465]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.