Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГРАБОЎСКІ Стафан 

ГРАБОЎСКІ Стафан

[24.6.1767, в. Асташына Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.6.1847], ваенны і паліт. дзеяч. Скончыўшы Рыцарскую школу ў Варшаве, быў накіраваны служыць харунжым у войска ВКЛ. Член Віленскай масонскай ложы. У час ваенных дзеянняў Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1792 падпалкоўнік Г. вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам. Пры вызваленні ў крас. 1794 Вільні ад расійскага гарнізона менавіта падыход атрада Г. адыграў рашаючую ролю ў адступленні войск праціўніка. Браў удзел у баях пад Соламі і Палянамі, у ліп. 1794 удзельнічаў у абароне Вільні. У канцы жн. 1794 узначаліў рэйд 2-тысячнага атрада на Міншчыну і Магілёўшчыну па маршруту Араны—Койданава—Пухавічы—Бабруйск—Любань. Разбіты ў Любанскім баі 4.9.1794, вымушаны капітуляваць. Зняволены ў Смаленскай турме. Паводле прысуду следчай камісіі высланы ў Кастрамскую губ. У 1796 амнісціраваны імператарам Паўлам І. У час расійска-французскай вайны 1812 перайшоў на бок Напалеона7. Абраны брэсцкім маршалкам і арганізоўваў войска ў Брэсцкім пав. Атрымаўшы званне генерал-маёра, узначаліў Вайсковы камітэт у Вільні. Затым пад камандай Ю. Панятоўскага змагаўся супраць войск антыфранцузскай кааліцыі. Трапіў у палон пад Лейпцыгам. Дзякуючы хадайніцтву А.Чартарыйскага вызвалены і з захаваннем вайсковага звання ўведзены ў склад вышэйшай адміністрацыі Варшаўскага княства. Зблізіўся з імператарам Аляксандрам І. У 1816 прызначаны дырэктарам Вайсковай камісіі, у 1825 міністрам-сакратаром Царства Польскага, падкантрольнага Расіі. У 1826 атрымаў званне генерала дывізіі. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1826—29. У 1832—39 член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. З 1839 у адстаўцы.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Лiт.: Moњcicki H. Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. T. 1: 1772—1800. Wilno, 1913; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".