Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЛІНІН-КАЛЕНІК Сяргей Андрэевіч 

КАЛІНІН-КАЛЕНІК Сяргей Андрэевіч

[23.2.1894, Гродна — 29.12.1937, Мінск, НКВД], педагог, верагодна, брат альбо сваяк Льва Калініна (Каленіка). З сям’і бел. рабочага. Працаваў ваенруком у Мінскай СШ № 1. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 16.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 29/36, кв. 1. Асуджаны 25.12.1937 асобай нарадай пры НКВД як «рэзідэнт польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Маскоўскай ВА 21.11.1957. Асабовая справа К. № 11021-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".