Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КІСЛЮК Людвіг Зянонавіч
[20.10.1918, в. Залессе, цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], навучэнец, брат Станіслава Кіслюка. З сям’і службоўца. Падчас арышту вучань настаўніцкага ліцэя ў Кобрыне. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як «член антысавецкай групіроўкі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. № 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 491]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.